МЫ - ОБЪЕДИНЯЕМ!

ЛЮБИТЬ ЛЮДЕЙ, РАБОТАТЬ ДЛЯ ЛЮДЕЙ!

Островецкая районная профсоюзная организация

Белорусского профессионального союза работников агропромышленного комплекса

231201 ул. Октябрьская, 5 г. Островец

тел/факс: +375159179353

Положение о политике Островецкой районной профсоюзной организации Белорусского профессионального союза работников агропромышленного комплекса в отношении обработки персональных данных

 
 
 
 
 
 

Выбар жыцця, падораны Богам

Зімніцкая Ганна Іванаўна, заслужаны ветэран працы, былы загадчык участка калгаса імя Чапаева Астравецкага раёна (КСУП “Варняны”). Нарадзілася ў Іўеўскім раёне, але жыццёвы лёс назаўсёды звязаў яе з  Астравеччынай, якая стала для Ганны Іванаўны малой Радзімай.

“ Нарадзілася я ў шматдзетнай сям'і, нас было ўсяго дзесяць, я - шостая, - успамінае жанчына. – Цяжка было ўсім, шмат працавалі, старэйшыя  пасля заканчэння школы адразу ж ішлі на працу, на самастойны хлеб. А ўжо пачынаючы з мяне ўсе атрымалі адукацыю. Я нават не марыла, што буду аграномам. Так атрымалася, што пасля заканчэння школы ўсім класам (а нас было 7 чалавек) паехалі ў Навагрудак у тэхнікум. Вось там і прадоўжылі вучобу дружна ўсім класам. Пасля вучобы ўсіх размяркоўвалі, і як жа мы перажывалі, каб толькі не ў Астравецкі раён. Усе хацелі застацца ў сваім раёне або ў Навагрудскім, дзе ўжо прывыклі. Мне ж не пашанцавала, трэба было ехаць у Астравецкі раён. Колькі слёз, колькі расчараванняў было. Астравецкі раён у той час быў напэўна самым "страшным" месцам. Ускраіна, ніхто не ведаў, што там, як туды даехаць, як быць там, у незнаёмым месцы. І вось я, маладая дзяўчына, ехала ў зусім незнаёмае мне месца працы і ўвесь час плакала. Прызначылі мяне аграномам-семенаводам, а праз некалькі месяцаў загадчыкам участка ў вёсцы Больнікі. Пасялілі на кватэру да жанчыны. У падначаленні ў мяне было больш за 30 чалавек. Гэта цяпер транспарт ва ўсіх спецыялістаў, можна хутка пад'ехаць у любую кропку і паглядзець, хто і што робіць, а ў наш час усе (і спецыялісты, і галоўны аграном Надзея Сяргееўна)  аб'язджалі ўвесь калгас на веласіпедах. Гэта ўжо пазней з'явіліся матацыклы, машыны. Цяжкі быў час, усе работы выконваліся ўручную. Тэхнікі не было, усе палі апрацоўвалі з дапамогай коней. Мужчыны ішлі з плугам, а жанчыны ззаду саджалі бульбу. Восенню гэтак жа і капалі. Гной з ферм грузілі і вывозілі, а потым раскідвалі на конях і толькі рукамі, не было тэхнікі. Лён рвалі, вязалі - усё рукамі. Не хацела я тут заставацца, але на ўсё воля Бога. З часам участкі ў калгасе пачалі аб'ядноўваць, калгасы ўзбуйняць. І мне пашырылі ўчастак, цяпер аж тры ўчасткі аб'ядналі ў адзін. Людзей яшчэ больш стала. Пазнаёмілася з хлопцам, Валянцінам, які працаваў механікам, потым вадзіцелем у калгасе. Тут і скончыліся мае пакуты, выйшла замуж і засталася назаўжды. Жылі ў доме мужа з яго бацькамі, дом быў маленькі, таму дабудавалі сабе пакой. Гаспадарка была вялікая ў свякрові і свёкра, трэба было дапамагаць. Раніцай каля 4 гадзін устаеш і аж да позняй ночы: гаспадарка, праца,  зноў гаспадарка. Потым дзеткі з'явіліся, усяго 3 сыны ў нас: Валодзя, Валерый і Павел. Свякроў у мяне вельмі моцна хварэла, шмат гадоў ляжала дома, трэба было даглядаць яе, а на гэта дадатковы час патрэбен. Потым і муж мой, Валянцін, захварэў, доўга і цяжка хварэў… Цяжка было, праца займала ўвесь дзень, а дома чакалі дзеці. Гэта ўжо пазней стала крыху лепш – тэхніка з'явілася. Але я не здавалася, жыла і працавала, а галоўнае – верыла ў Бога і ведала, што ён мне дапаможа. Я веруючы чалавек, нават нягледзячы на ўсе забабоны і закрыты касцёл у нашай мясцовасці, заўсёды знаходзіла час, каб у касцёл з'ездзіць у суседнюю вёску. І ўсіх дзяцей прывучала да веры. А пазней аказвала, як магла, дапамогу ў аднаўленні касцёла ў вёсцы Варняны. Раней там склад калгаса хімудабрэнняў быў, пазней мясцовы клуб. І памятаю як сёння, прыехала кіраўніцтва вобласці і раёна, сабралі ўсіх калгаснікаў у клубе (сённяшнім касцёле) на сход калгаснікаў і паставілі пытанне на галасаванне, хто за тое, каб вярнуць касцёл вернікам. А людзі рыхтаваліся ўжо да гэтага, каб больш галасоў было «за», вырашылі галасаваць двума рукамі, а каб не заўважылі падвоху, вырашылі рукавы мяняць. Адзін рукаў курткі з адной рукі здымаў, іншы пальчатку апранаў на іншую руку – усе рукі былі паднятыя. Такое згуртаванне было ў гэты момант, людзі так радаваліся, плакалі ад шчасця, што святыня вернута.

Я шмат гадоў з'яўлялася членам праўлення калгаса, мела ў падпарадкаванні тэхніку, людзей і заўсёды старалася аказаць дапамогу ў аднаўленні касцёла. Едзе трактар пусты, ага, можна гравія па дарозе завезці - вязем. Старшыня калгаса тады быў Шагун Мар'ян Вацлававіч, ён не перашкаджаў - калі трэба што для касцёла, заўсёды дазваляў. Так пакрысе  мы і аднавілі нашу святыню.

Падчас працы была ўзнагароджана 2 ордэнамі Працоўнай Славы 2 і 3 ступені, мела некалькі медалёў. Але, на жаль, пажар быў у суседнім доме, а хаты нашы адзін да адной вельмі блізка стаялі. Вось і выносілі з суседніх дамоў усе рэчы, каб зберагчы ад агню. Калі вярнулі ўсе рэчы дадому-узнагарод маіх не аказалася. Не захаваліся і ўсе граматы, дыпломы. Засталіся толькі некалькі: пасведчанне аб узнагароджанні знакам "Ударнік дзявятай пяцігодкі" ў 1973 годзе; знакам "Пераможца сацыялістычнага спаборніцтва" 1973 года; знакам "Пераможца сацыялістычнага спаборніцтва" ў 1975 годзе; Ганаровы вымпел па выніках рэспубліканскага сацыялістычнага спаборніцтва; пасведчанне аб уручэнні знака "Пераможца сацыялістычнага спаборніцтва" ў 1976 годзе; пасведчанне аб узнагароджанні знакам "Ударнік дзясятай пяцігодкі" 1980 года; Ганаровы Дыплом пераможцу рэспубліканскага сацыялістычнага спаборніцтва работнікаў вядучых прафесій 1980 года; Ганаровая Ленінская грамата 1980 года; Дыплом аб прысваенні звання "удзельнік высокай культуры земляробства" 1982 года; Ганаровы Дыплом "Пераможца ва Усесаюзным сацыялістычным спаборніцтве" 1982 года; Ганаровая грамата пераможцы раённага спаборніцтва на ўборцы ўраджаю 1997 года.

За сваю працоўную дзейнасць я (а гэта 36 гадоў) працавала ў падпарадкаванні многіх кіраўнікоў. Але вылучыла б Постраша Уладзіміра Паўлавіча, які сапраўдным гаспадаром быў. Колькі ён зрабіў для гаспадаркі: хаты будаваў, фермы, свінакомплекс пабудаваў. Хварэў чалавек не толькі за вытворчыя паказчыкі, але і за людзей.

І людзі былі вельмі добрыя ў той час. Я прыйшла працаваць зусім яшчэ дзяўчынкай, але мяне слухалі. Ды і сама прыкладам была, у тыя часы ўсе палі дзялілі паміж насельніцтвам. І не важна, дзе ты працуеш - у калгасе ці ў школе, усе мелі ўчастак, напрыклад, на лёне. Трэба было ўручную вырваць, звязаць, а потым пагрузіць і адвесці на прыёмны пункт. І я мела такі ўчастак. А потым яшчэ і буракі трэба было палоць, убіраць. Нягледзячы на цяжкую фізічную працу, мы жылі весела, на палях падчас працы песні спявалі, а вечарам на танцы яшчэ бегалі. Часу для адпачынку не было. Я за ўвесь свой працоўны шлях можа разы тры толькі ў адпачынку была. Можа, гэта ўсё і адбілася на маім здароўі-сёння складана хадзіць, ногі баляць. А калі адпачываць было? Вясна, лета і восень – працавала на палях, а зімой хапала працы іншай. Я ж загадчыкам участка была, трэба было фермы ад гною чысціць, а гэта ручная праца. Працавалі круглы год.

Наша гаспадарка супрацоўнічала са Швенчонскім раёнам Літоўскай Рэспублікі. Часта ездзілі адзін да аднаго, пераймалі вопыт, ладзілі спаборніцтвы паміж гаспадаркамі. Наш калгас тры разы удастойваўся пераходзячага сцяга. Усе вытворчыя паказчыкі былі высокімі. Гэта быў вынік усяго калектыва.

Ганна Зімніцкая трэцяя з права, падчас паездкі ў Швянчонас

Сёння крыху прасцей і спецыялістам, і рабочым. Ёсць тэхніка, магутная тэхніка, трэба толькі адказна ёю кіраваць і беражліва да яе ставіцца. А самае галоўнае, што магу пажадаць сённяшняму пакаленню - паважаць адзін аднаго, ставіцца па-чалавечы, любіць сваю працу і тады ўсё атрымаецца. Я заўсёды старалася да людзей ставіцца з павагай, можа, таму і сёння многія мае калегі заўсёды са мной сазваньваюцца, цікавяцца маім здароўем, калі іду па вуліцы, заўсёды падвязуць.

Калі сышла на пенсію, а здароўе яшчэ дазваляла - занялася вышыўкай. Вышывала абрусы, сурвэткі. Касцёлу падарыла вышытую вопратку для святара, якая і па сённяшні дзень выкарыстоўваецца ў касцёле падчас набажэнства.

Я лічу сябе шчаслівым чалавекам. У мяне ёсць сям'я, мае дзеці, унукі, я пражыла доўгае жыццё. Падчас працоўнай дзейнасці было вядома ж цяжка, але гэта быў такі час. Сёння ў мяне ёсць магчымасць наведваць мясцовы касцёл. А што яшчэ трэба? Калі можна было б вярнуць час, напэўна, пражыла б сваё жыццё таксама, гэта мой выбар жыцця, падораны Богам».

 
 



 

Что теряют работники, лишаясь профсоюзной организации?

Сегодня в коллективах нередко можно услышать вопрос: «Зачем нужен профсоюз?» Что же теряют работники, лишаясь профсоюзной организации?

 

Вступать и быть членом профсоюза следует для сохранения и повышения заработной платы и уровня своей жизни. В соответствии с действующим законодательством интересы работников при заключении коллективного договора может представлять только профсоюзная организация. Нет профсоюза – невозможно заключить коллективный договор, установить дополнительные льготы, гарантии, компенсации. Так, в нём можно предусмотреть:

  • более высокий размер тарифных ставок (окладов) и минимальной заработной платы, чем установлен Правительством РБ;
  • дополнительные случаи выплаты и увеличенные размеры выходных пособий;
  • оплату труда, применяемую в особых условиях, в ночное время;
  • более продолжительный оплачиваемый отпуск и многое другое.

 

Нет коллективного договора, значит наниматель единолично устанавливает формы, системы, и размеры оплаты труда, условия выплаты премий, доплат, надбавок, вознаграждений и других выплат стимулирующего характера; нет законного права на получение работниками части прибыли в виде дополнительных к действующему законодательству социальных выплат к отпускам, к юбилеям, на удешевление питания, проезд, оздоровление и других.

 

Действие коллективного договора распространяется и на руководителя предприятия.

 

Нет профсоюзной организации, нет профсоюзного комитета – значит, нет общественного контроля за соблюдением законодательства о труде и наниматель, единолично решает все вопросы, касающиеся трудовых отношений (приём, увольнение, переводы работников, нормирование труда, предоставление отпусков и т.д.).

 

Нет профсоюзной организации, нет профсоюзного комитета – значит, нет контроля за условиями и охраной труда на производстве (обеспечение средствами индивидуальной защиты, спецпитанием, санитарно-бытовыми условиями и помещениями), нет дополнительной компенсации за вред, причинённый работникам в результате увечья или иного повреждения здоровья.

 

Отсутствие профсоюза и коллективного договора неизбежно влекут утрату части прибыли организации из-за неурегулированности трудовых отношений, которые в ряде случаев без профсоюза не могут быть урегулированы. Примерами таких случаев могут служить: обязательность уведомления либо согласование с профсоюзом Правил внутреннего трудового распорядка, графиков трудовых отпусков. Нарушения данного порядка влекут при проверках государственных контролирующих органов применение экономических санкций организации, а это денежные средства, которые могли быть направлены на социальные нужды, материальную помощь работникам – членам первичных профсоюзных организаций.

 

Нет профсоюзной организации – значит, нет надёжной правовой защиты, бесплатной юридической консультации, адвокатской защиты в судах.

 

Если в учреждении, на предприятии произойдёт роспуск, ликвидация организации, то в отношении трудового коллектива автоматически перестают действовать свыше ста статей Трудового кодекса Республики Беларусь, которые отсылают нанимателя для согласования своих решений, либо к профсоюзному комитету, либо к коллективному договору и соглашению. В отношении данного коллектива также перестают действовать Закон Республики Беларусь «О профессиональных союзах» и многие другие законы.

 

СИЛА ПРОФСОЮЗНОЙ ОРГАНИЗАЦИИ – В ЕЁ МАССОВОСТИ, В СПЛОЧЁННОСТИ ЧЛЕНОВ ПРОФСОЮЗА, В ЭНЕРГИЧНОМ И ПРИНЦИПИАЛЬНОМ ПРОФСОЮЗНОМ КОМИТЕТЕ

ДАВАЙТЕ ЖЕ ВМЕСТЕ ДОБИВАТЬСЯ ЭТОГО

 
 

 
©БЕЛТА

 
 

ПРЕИМУЩЕСТВА ЧЛЕНА ПРОФСОЮЗА

 

Вступив в профсоюз, работник – член профсоюза получает право:

  • участвовать в управлении предприятием, на котором работает;
  • заключать коллективный договор;
  • на получение всех социально-экономических норм и льгот, предусмотренныхколлективным договором;
  • на бесплатную юридическую помощь по вопросам трудового права: приема на работу, переводов по работе и увольнению, рабочего времени и отдыха, охраны труда и техники безопасности, гарантий и компенсаций и др.;
  • на рассмотрение индивидуального трудового спора работника – при участии профсоюзного органа;
  • на содействие профсоюза и его специалистов по вопросам оплаты труда, размера заработной платы и своевременной ее выплаты;
  • на проверку правильности начисления заработной платы;
  • на защиту работника профсоюзом в случае необоснованных предложений на увольнение с работы, других несправедливых действий со стороны нанимателя;
  • на бесплатную правовую помощь профсоюза в рассмотрении его вопросов в суде;
  • на защиту члена профсоюза при расследовании несчастных случаев на производстве и профессиональных заболеваний, по вопросам возмещения вреда, причиненного их здоровью на производстве (на работе);
  • на материальную помощь в случае возникновения тяжелых жизненных обстоятельств и т.д.;
  • на помощь в получении льготной путевки на санаторно-курортное лечение, на оздоровление и отдых для себя и членов семьи;
  • на помощь в организации оздоровления детей;
  • на обращение в профком, к его лидеру, в любой вышестоящий профсоюзный орган по любым вопросам, возможность свободно высказывать и отстаивать на профсоюзном собрании, конференции свое мнение по вопросам трудовых, социальных и связанных с ними отношений, а также по вопросам работы профсоюзной организации, профкома и его лидера.

 

Если Вы не член профсоюза, Вы лишаете себя указанной выше помощи и поддержки профсоюза и всегда остаетесь один на один с нанимателем!